Каманду пакідаюць абаронцы Дзюі Уэсткат (3+19 пунктаў па сістэме «гол+пас»), Марцін Шэўц (1+9), Осі Ваананен (0+6), Рыхард Лінтнер (2+9), Міка Ёкела (0+2), а таксама нападнікі Віле Пелтанен (6+20), які быў капітанам каманды, і Байран Рытчы (3+2).

«Некаторыя развітанні бываюць вельмі цяжкімі, — заявіў прэс‑службе клуба генеральны дырэктар Сяргей Каткоў. — Пелтанен стаў сапраўдным лідэрам »Дынама» як на пляцоўцы, так і па‑за ёю. Рашэнне па Пелтанену далося трэнерскаму штабу і кіраўніцтву асабліва нялёгка. Вялікае пытанне, ці падышоў бы ён стылю абноўленай каманды. Пасля шматлікіх кансультацый мы прынялі рашэнне не прадаўжаць кантракт з Віле».

«Мы былі зацікаўленыя ва Уэсткаце і прапаноўвалі яму як мінімум вялікі кантракт, — прадоўжыў Каткоў. — Ён быў у курсе амбіцый сённяшняга »Дынама» і спачатку выказаў жаданне прадоўжыць кантракт. Я ведаю, што і мінскія балельшчыкі хацелі б бачыць Уэстката ў складзе абноўленай каманды. Аднак яго канчатковы выбар прадыктаваны не толькі меркаваннямі спартыўнага або фінансавага характару».

Паводле слоў Каткова, кіраўніцтва «Дынама» свядома выбрала шлях »сур’ёзнага абнаўлення каманды». «Хацеў бы падкрэсліць, што абсалютна ўся трансферная палітыка ажыццяўляецца ў каардынацыі з галоўным трэнерам Марэкам Сікорам. На змену хакеістам, якія сышлі, прыйдуць моцныя гульцы, здольныя вырашаць пастаўленыя перад камандай задачы. Аб іх падпісанні мы афіцыйна аб’явім у маі», — заявіў гендырэктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?