Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола перанёс на 6 мая разгляд пытання аб нацысцкім банеры, які з’явіўся ў сектары фанатаў мінскага «Дынама» на матчы супраць «Віцебска» 28 красавіка.

Паводле звестак прэс‑службы БФФ, на пасяджэнні 3 мая камітэт «прыняў рашэнне запытаць дадатковую інфармацыю».

Падчас матчу на трыбуне быў вывешаны банер, які праслаўляў аднаго з галоўных ваенных злачынцаў Рудольфа Геса, які быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення.

Старшыня дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Вітушка заявіў, што гэта — «абуральны выпадак не толькі для футбольнай грамадскасці, але і для ўсяго беларускага грамадства». «Будуць прынятыя самыя сур’ёзныя меры ад арганізатараў і ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. Гэтым зараз зоймуцца і праваахоўныя органы. Яны выявяць выканаўцаў гэтай акцыі», — прыводзіць словы Вітушкі прэс‑служба БФФ.

Паводле яго слоў, памер санкцый можа скласці да 10.000 базавых велічыняў — 350 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?