На долю першай краіны прыйшлося 48% ад усяго аб’ёму таваразвароту краіны ў першым квартале гэтага года, з Нідэрландамі гэтая доля складала 6,5%, з Украінай — 6,4%.

Акрамя таго, паводле звестак Мінэканомікі, сярод асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны — Германія з 4,3% ад усяго аб’ёму таваразвароту ў першым квартале, Кітай — 3,9%, Польшча — 3,8%, Бразілія — 1,9%, Злучанае Каралеўства — 1,8%, Італія — 1,7%, Літва — 1,2%. Наогул, за студзень—сакавік зарэгістраваныя аб’ёмы экспартна‑імпартных аперацый Беларусі са 160 краінамі свету: тавары пастаўляліся на рынкі 126 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 135 краінах.

З агульнага аб’ёму экспарту краіны на долю Расіі прыходзілася 38,5%, астатніх краін Садружнасці — 12%, краін ЕС — 32,2%, астатніх краін — 17,3%. Імпарт з Расіі склаў 55,8 % ад агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 5,9%, краін ЕС — 20,4%, астатніх краін — 17,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?