У Мінску адкрылася выстава шведскай мастачкі Гунілы Шоберг «Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны».

Гунілf Шоберг.

Гунілf Шоберг.

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.

Воўна, з якой беларусы здаўна робяць валёнкі, у руках шведкі ператвараецца ў творы мастацтва. Яна стварае па-вясноваму зялёнае лісце, свяцільнікі, упрыгожаныя вяззю. З асобных аркушаў утвараецца дыван і нават човен.

Выстава складаецца з дзвюх пакояў: росту і святла. У пакоі росту аўтарка звяртае ўвагу на прыроду. У пакоі святла змешчаны творы, якія «з’яўляюцца разважаннямі пра нашу культуру, наша стаўленне да мінуўшчыны і нават, у пэўным сэнсе, да будучыні».

Гуніла Шоберг вывучала мясцовыя тэхнікі валяння лямцу ў Манголіі, Турцыі, Туркменіі, Венгрыі, Беларусі.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Шведскага інстытута і Пасольства Швецыі ў Беларусі. Працуе да 14 лістапада ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47).

6 лістапада Гуніла Шоберг прачытае лекцыю «Мастацтва валяння: Гісторыя і сучаснасць».

Лекцыя адбудзецца ў памяшканні галерэі «Акадэмія» (Сурганава, 14) з 10:00 да 14:00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?