12 сакавіка 2011 г. у Мінску, наМінск-Арэне , павінен выступіць знакаміты шведскі гурт Roxette.
Прынамсі інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце дуэта.
Канцэрт у Мінску стане часткай сусветнага турнэ, якое стартуе 1 сакавіка ў Казані (Расія), паведамляецца на сайце.
Дуэт у першай дэкадзе сакавіка выступіць у Самары, Екацярынбургу, Новасібірску.
Арганізацыяй канцэртаў ва Усходняй Еўропе займаюцца група кампаній SAV Entertainment і Рускі Шоу-Цэнтр.
Хто будзе займацца арганізацыяй канцэрта з беларускага боку, пакуль не вядома. У кампаніі «Корпорация развлечений» (КР), якая займалася арганізацыяй канцэрта Джо Кокера і вязуць у Мінск A-ha і Тоні Брэкстан, зазначылі, што пра выступ Roxette пакуль нічога не вядома.
Затое КР ладзіць у сталіцы Беларусі канцэрт Deep Purple (27 сакавіка).
У Allstars, якая ладзіла канцэрт Стынга, заявілі, што пакуль кампанія не займаецца арганізацыяй канцэртаў замежных зорак.
***
Перад канцэртам у Мінску,10 сакавіка Roxette выступіць у Кіеве, а праз два дні пасля канцэрта ў Беларусі, 14 сакавіка, выступіць у Вільні, 16 сакавіка — у Рызе, 18 сакавіка — у Таліне. На гэтым еўрапейскае турнэ скончыцца, і 1 красавіка гурт чакаюць у Мехіка.