У беларускага завода «Аліварыі» з’явіўся новы гаспадар. Ім стаў завод Carlsberg, які купіў рэшту акцый кантрольнага пакета, на што выдаткаваў 6,2 млн.долараў.

На сённяшні дзень доля Carlsberg у ААТ «Піўзавод Аліварыя» складае 55,01 працэнты. Да апошняй угоды гэты працэнт складаў 47, паведамляе «Бізнес-лідар».

Яшчэ адным буйным акцыянерам завода «Аліварыі» з’яўляецца Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. Ён валодае 21% акцый. Астатнія акцыі знаходзяцца ў руках дробных акцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?