Пра пажар па вуліцы Брэсцкай у Пінску ў падраздзяленне МНС паведамілі мясцовыя жыхары.

На месцы выратавальнікі-пажарныя ўбачылі, што з акна кватэры, размешчанай на першым паверсе двухпавярховага 16-кватэрнага дома, ідзе моцны дым. З ахопленага агнём жылля былі выратаваныя гаспадар і яго жонка: пацярпелых з атручэннямі прадуктамі гарэння і ў стане алкагольнага ап’янення шпіталізавалі ў цэнтральную гарадскую бальніцу.

Па лесвіцы з кватэры на другім паверсе былі выратаваныя жанчына і двое яе дзяцей — двайняткі 2008 года нараджэння, якія не пацярпелі.

З іншай кватэры на другім паверсе выратавалі гаспадыню, пенсіянерку-інваліда І групы па апорна-рухальным апараце, якая з лёгкім атручэннем таксама была шпіталізаваная ў бальніцу. Найбольш верагодная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні мужчыны з кватэры магчымых віноўнікаў здарэння. Паводле слоў суседзяў, сужэнцы злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?