Падзарабіць вырашыў 25-гадовы кіроўца асабістага «Фальксвагена», таму і ўзяў у сваю машыну каля чыгуначнага вакзала невядомага грамадзяніна на добрым падпітку.

Той даволі доўга катаўся па Гомелі, заязджаючы ў розныя месцы, а потым сказаў, што грошай у яго няма, але ж ён зойдзе да сваёй знаёмай, возьме і заплаціць за паездку. У заклад пакінуў мабільнік.

Калі мужчына вярнуўся, замест грошай ён адразу ж нанёс кіроўцы ўдар нажом у вобласць шыі.
Мужчына змог выскачыць з аўто і кінуўся па дапамогу на адну з цэнтральных вуліц Гомеля. Злодзей працягваў яго даганяць і яшчэ раз параніў. Потым пацярпелага падхапіў кіроўца выпадковай машыны і завёз у бальніцу. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 36-гадовага зламысніка затрымалі праз кароткі час у доме яго сябра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?