Еўрапейская камісія заявіла, што аштрафавала 11 авіякампаній за цэнавую змову ў сферы грузавых перавозак.

Згодна з заявай рэгулявальных органаў ЕС, перавозчыкі скаардынавалі свае дзеянні і зафіксавалі цэны на памер паліўных надбавак і дадатковых збораў за бяспеку ў перыяд з 1999 па 2006 гг. Агульная сума штрафу склала 800 млн еўра ($1,11 млрд), перадае Associated Press.

У ліку аштрафаваных — Air Canada, Air France-KLM, British Airways, Cathay Pacific, Cargolux, Japan Airlines, LAN Chile, Martinair, SAS, Singapore Airlines and Qantas.

Самы вялікі штраф выстаўлены французскай Air France-KLM — перавозчыку давядзецца заплаціць 340 млн еўра, і брытанскай British Airways — 140 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?