Канцлер Германіі Ангела Меркель зноў падвергла рэзкай крытыцы праграму Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, якая прадугледжвае скупанне амерыканскіх дзяржаўных аблігацый.

Выступаючы сёння ў Берліне перад вылетам на саміт «вялікай дваццаткі» ў Сеул, кіраўнік германскага ўрада перасцерагла, што «гэты крок багаты новымі рызыкамі».

Канцлер мае намер «у рамках партнёрскіх перамоваў закрануць гэтую тэму». Паводле яе словаў, «Германія не будзе падтрымліваць дасягненне колькасных мэтаў». Канкурэнтаздольнасць краіны «мусіць мець магчымасць выказвацца таксама ў яе экспарце», перакананая кіраўнік урада ФРГ. «Эканамічны рост павінен быць доўгатэрміновым», — дадала Меркель.

Незадаволенасць у сувязі з пакупкай ФРС дзяржаблігацый на суму $600 млрд выказаў і міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле.

«У нас няма ні найменшай зацікаўленасці ў канфліктах з ЗША», — заўважыў ён, дадаўшы, што «ФРГ зацікаўленая ў моцнай Амерыцы». «Аднак гэта не вуліца з аднабаковым рухам», — сказаў нямецкі міністр фінансаў.

Меркель пазітыўна адгукнулася аб эканамічнай палітыцы Кітая ў Еўропе, які, па яе ацэнцы, «з’яўляецца надзейным спадарожнікам нашай бюджэтнай палітыкі». Удзел КНР у падтрымцы Грэцыі і Партугаліі паказвае, што Пекін «выпрабоўвае давер у дачыненні да еўрапрасторы», лічыць федэральны канцлер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?