Першая грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі адкрыта сёння ў Мінску.

Прыём першых наведвальнікаў правёў кіраўнік рэспубліканскага штаба кандыдата ў прэзідэнты, старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў.

Грамадская прыёмная, размешчаная па адрасе вул. М. Фрунзе, 5 (Дом Літаратара),
будзе працаваць па буднях з 9.00 да 18.00 і ў суботу з 9.00 да 13.00, нядзеля — выходны. Тэлефон гарачай лініі ў Мінску: (8–017) -233-98-35.

Аляксандр Радзькоў паведаміў, што грамадскія прыёмныя кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі будуць адкрыты ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў буйных гарадах: Маладзечна, Барысаве, Пінску, Баранавічах, Наваполацку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?