Разам з запрашэннем з консульства прыйсці на выбары беларусы, якія жывуць у Польшчы, атрымалі даклады аб сацыяльна-эканамічнае становішча гістарычнай радзімы.

У тэксце, што перадала БелаПАН беларуская сям’я, якая жыве ў Польшчы, гаворыцца

пра дасягненні краіны, у прыватнасці, аб тым, што Беларусь «на працягу многіх гадоў дэманструе ўстойлівы эканамічны рост і значныя поспехі ў павышэнні ўзроўню дабрабыту людзей і іх сацыяльнай абароненасці».

У тэксце апісваюцца дасягненні краіны ў барацьбе з беспрацоўем, рост прамысловага патэнцыялу, грашовых даходаў насельніцтва, павышэнне зарплат і пенсій. Адзначаецца таксама, што ў Беларусь прыязджае больш людзей, чым яе пакідае. З 2005 года міграцыйны прырост насельніцтва павялічыўся ў шэсць разоў.

«У краіне прыкметна скарацілася доля малазабяспечаных людзей: колькасць насельніцтва з даходамі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму за апошнія пятнаццаць гадоў панізілася ў Беларусі з 38% да 5%
жыхароў краіны», — адзначаецца ў дакладзе.
Паводле інфармацыі аўтараў, у галіне аховы здароўя Беларусь мае самыя высокія паказчыкі не толькі сярод краін СНД, але і многіх іншых дзяржаў свету.

З даклада вынікае, што Беларусь апярэджвае ўсе краіны СНД і шэраг буйных развітых краін, уключаючы Вялікабрытанію, ЗША і Францыю, па ўзроўні прадстаўніцтва жанчын у парламенце. Беларусь пераўзыходзіць многія дзяржавы Еўрапейскага саюза па ўзроўні тэлефанізацыі насельніцтва, а па колькасці карыстальнікаў сеткі інтэрнэт займае першае месца сярод краін СНД.

Аналагічныя даклады размешчаны на сайтах беларускіх пасольстваў у іншых краінах, у прыватнасці ў Літве і Эстоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?