Беларусь вядзе перамовы з расійскім «Газпромам» аб удакладненні формулы цаны на газ у 2011 годзе. Пра гэта паведаміў на
Ён сказаў, што на сёння Беларусі складана прагназаваць кошт імпарту газу на 2011 год. Гэта звязана з тым, што апошнім часам адбываецца рост цэнаў на нафту, а гэты паказчык улічваецца ў формуле цаны газу.
Міхадзюк адзначыў, што Беларусь штогод падпісвае дадатковыя пагадненні да базавага кантракту і ўносіць у гэтыя дакументы неабходныя карэкціроўк.
Намеснік міністра энергетыкі Юры Рымашэўскі дадаў, што адзіная эканамічная прастора ўступіць у сілу толькі 1 студзеня 2012 г. У рамках стварэння АЭП Беларусь, Расія і Казахстан падпісалі пагадненне аб роўным доступе да паслуг натуральных манаполій, якое, у прыватнасці, вызначае тэрмін пераходу на роўнадаходныя цэны на газ.
«Гэта пагадненне не рэгулюе ўмовы працы ў 2011 г., па гэтым годзе ідзе нармальны перамоўны працэс».