У Брэсцкай абласной бальніцы застаюцца двое пацярпелых ад выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП». Аб гэтым паведаміў БелаПАН намеснік галоўнага доктара па лячэбнай рабоце бальніцы Тадэвуш Гарасімчык.

Паводле яго слоў, гэта мужчына 1981 года нараджэння. 27 снежня ён быў пераведзены з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне. Паводле звестак на раніцу 29 снежня, яго стан медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці.

Другі пацыент — мужчына 1977 года нараджэння застаецца ў рэанімацыі. Яго стан стабільна цяжкі.

8 снежня з Брэсцкай абласной бальніцы быў выпісаны трэці пацярпелы ад выбуху — мужчына 1976 года нараджэння. Цяпер ён знаходзіцца ў Пінску на амбулаторным лячэнні.

Як паведаміў намеснік галоўнага лекара Пінскай цэнтральнай бальніцы Андрэй Навумчык, найбліжэйшым часам гэты мужчына будзе накіраваны ў аддзяленне ранняй медыцынскай рэабілітацыі іх лячэбнай установы для праходжання курсу рэабілітацыі.

У выніку выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» 25 кастрычніка загінулі 14 чалавек. Целы двух былі знойдзены ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?