Скончыўся ператрус у лідара «Маладой Беларусі» Зміцера Каспяровіча. З кватэры Каспяровіча вывезена:

пустая флэш-картка з няспраўнага фотаапарата;

настольны бел-чырвона-белы сцяжок;

20 аўтамабільных налепак (бел-чырвона-белыя сцяжкі і «Пагоні);

4 кнігі, у назвах якіх ёсць слова «рэвалюцыя». Сярод іх — выданне пра «рэвалюцыі хіп-хопа»;

візітніца;

кайданкі з сэкс-шопа ў абрамленні з футра.

Супрацоўнікі КДБ паабяцалі, што «мы з вамі будзем яшчэ неаднаразова сустракацца», — паведаміў Каспяровіч у жывым эфіры Еўрарадыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?