У Столінскім раёне праваліўся пад лёд і патануў чатырохгадовы хлопчык.

Як паведаміў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Столінскім раёне) Аляксандр Дзенісовіч, трагедыя здарылася днём 16 лютага на штучным вадаёме ў вёсцы Альшаны.

Паводле папярэдніх звестак, малы разам з шасцігадовым братам гуляў каля свайго дома. Затым старэйшага хлопчыка забраў сваяк. Малодшага ён адправіў дадому. Прыкладна праз 20 хвілін мужчына з шасцігадовым дзіцем вярнуліся ў дом, і высветлілася, што чатырохгадовага хлопчыка там няма.

Маці пачала шукаць дзіця і знайшла яго цела ў штучным вадаёме, які знаходзіцца за 70 метраў ад дома. Яна дастала мёртвага сына з вады.

Акалічнасці здарэння высвятляе следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Столінскім раёне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?