Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 лютага ў краіне чакаецца пераменная воблачнасць.
У асноўным без ападкаў, толькі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4–9
м/с, па паўднёвым захадзе парывы да 12–14
м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С, па паўночным усходзе мінус 23–28°С, у
паўднёва-заходніх раёнах мінус 7–14°С; днём ад мінус 4°С на паўднёвым захадзе да мінус 15°С на паўночным усходзе.
У Мінску невялікая воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17–19°С, днём мінус 8–10°С.
19 лютага па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовы снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14–21°С, па паўночным усходзе мінус 23–29°С, днём мінус 10–17°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 7–13°С, днём мінус 3–9°С.
20 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У паўднёвых і цэнтральных раёнах часам снег, слабая мяцеліца. Вецер усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12–19°С, па паўночным усходзе мінус 20–25°С, месцамі да мінус 29°С, днём мінус 9–16°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 7–11°С, днём мінус 3–8°С.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ