Паліцыя ў Пекіне разагнала арганізаваны праз інтэрнэт мітынг апазіцыі, натхнёнай акцыямі пратэсту ў Егіпце і Тунісе, паведамляе Reuters. Пратэстоўцы патрабавалі «дэмакратыі, ежы, жылля і справядлівасці».
Каля сотні чалавек, якія прыехалі ў Пекін з розных правінцый Кітая, сабраліся ў нядзелю днём у цэнтры горада.
«Я спрабую зрабіць штосьці для маёй краіны. Я хачу паказаць сваё значэнне, — сказаў студэнт Пекінскага універсітэта.
Паліцыя ў лічаныя хвіліны разагнала дэманстрантаў. Звестак аб арыштаваных або загінулых пакуль няма.
0
0
0
0
0
0