І надрукавала Алесеў ліст Лукашэнку, апублікаваны раней Цэнтрам інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

 Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Экс-кандыдат у Прэзідэнты Алесь Міхалевіч — адзін з абвінавачаных у справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. З 20 снежня ён знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а праз два месяцы быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. — піша «Советская Белоруссия». — Апынуўшыся на свабодзе, ён зрабіў шэраг скандальных заяваў. Па словах Міхалевіча, умовай яго вызвалення стала падпіска аб негалосным супрацоўніцтве з органамі дзяржбяспекі, ад якой ён публічна адрокся. Акрамя таго, ён заявіў аб прымяненні ў СІЗА катаванняў. Гэтыя паведамленні былі растыражываныя ў інтэрнэце».

Звесткі пра катаванні, агучаныя Алесем Міхалевічам «СБ» называе анекдотам:

«І хоць звесткі пра «катаванні» (напрыклад, у калідоры фарбавалі падлогу) болей нагадвалі анекдот, падкантрольная апазіцыі прэса стала ляпіць з Міхалевіча пакутніка.
Што ж адбывалася насамрэч? Ці быў Міхалевіч «агентам»? Што тут праўда, а што — мана?» На гэтыя пытанні самастойна «СБ» не стала адказваць самастойна, а працытавала агучаную раней заяву Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Нагадаем, што заяву пра катаванні ў СІЗА КДБ экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч зрабіў 28 лютага. У сваёй заяве ён расказаў пра ўмовы ўтрымання ў турме, меры фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння на арыштантаў. Дарэчы, казаў ён пра фарбаванне падлогі акурат у камерах, а не ў калідорах, як напісала «СБ». Прызнанні Міхалевіча выклікалі рэзананс не толькі ў Беларусі. Пра катаванні ў турме КДБ напісалі Gazeta Wyborcza і «Washington Post», занепакоенасць выказаў МЗС Вялікабрытаніі.

Услед за Міхалевічам пра катаванні паведаміў яшчэ адзін фігурант справы аб масавых беспарадках Аляксандр Атрошчанкаў, асуджаны на 4 гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?