Трое сялян купілі білеты на параход «Эстонія» да Амерыкі. Перад адпраўкай доктар прызнаў іх хворымі. Матросы з качагарамі ўзяліся завезці іх у Амерыку тайком і за перавоз узялі з іх па 65 рублёў. Завялі ў ніжнюю часць парахода і там засыпалі каменным вугалем. Два дні нічога не еўшы, мужыкі давай крычаць, але голасу іх ніхто не чуў. Перад адыходам кожнага парахода робяць вобшук і ў вугалі поруць жалезным прэнтам. Вось і наткнуліся на тых напалавіну жывых людзей. На судзе эмігранты сказалі, што заплацілі грошы, а матросы і качагары ад усяго адказаліся, што зусім іх і не бачылі; і суд скончыўся нічым.

«НН». № 12. 1911

Нечаканасцю мінулага тыдня сталася змяненне парадку абмену наяўнай валюты. Цяпер абменныя пункты атрымалі права «спецыялізавацца»: адны выключна на набыцці, другія — на продажы. Пры гэтым баяцца такога «падзелу», маўляў, не трэба, бо новае правіла датычыць толькі некаторых «абменнікаў», якія знаходзяцца ў буйных крамах і іншых людных месцах. Якраз там, дзе дагэтуль набыць валюту было больш-менш рэальна.

«НН». № 12. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0