31 сакавіка ў Менску спыніў сваю дзейнасьць Офіс Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ). Кіраўнік офісу амбасадар Бэнэдыкт Халер пакідае Беларусь.

Місія АБСЭ працавала ў Беларусі ад 1998 году. Рашэньне закрыць офіс было прынятае беларускімі ўладамі ў канцы 2010-га.

 Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

31 сьнежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў сябраў сталай рады АБСЭ пра рашэньне афіцыйнага Менска не падаўжаць мандат офісу арганізацыі ў сувязі з «адсутнасьцю аб’ектыўных падстаў для захаваньня місіі».

На думку палітолягаў, прычынай закрыцьця офісу стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЭ вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Захад асудзіў рашэньне афіцыйнага Менска закрыць офіс АБСЭ. Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі шкадаваньне з гэтай нагоды. На іх думку, крытычная ацэнка прэзыдэнцкіх выбараў з боку АБСЭ наглядна прадэманстравала, што выкананьне мандата місіі ў Беларусі не завершана.

15 лютага дзейсны старшыня АБСЭ — міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс у чарговы раз выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем урада Беларусі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску. «Літва як старшыня АБСЭ ў 2011 годзе абавязалася працягваць перамовы зь Беларусьсю і іншымі краінамі — удзельніцамі АБСЭ з мэтай працягнуць важную працу арганізацыі ў гэтай краіне,« — сказаў Ажубаліс.

Аднак 17 лютага на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: рашэньне пра закрыцьце офіса АБСЭ — канчатковае.

Фотарэпартаж з закрыцця офісу глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?