Нацыянальны банк паведаміў, што «цяпер няма неабходнасці ўвядзення дадатковай сесіі на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Імаверна, Нацбанк не рашыўся на правядзенне афіцыйных альтэрнатыўных таргоў, пакуль не мае валюты для інтэрвенцый на выпадак, калі попыт будзе рэзка перавышаць прапанову. «Адкрыццё альтэрнатыўных у адносінах да асноўнай сесіі таргоў патрабуе выканання значнай падрыхтоўчай працы тэхнічнага характару, а таксама стварэння ўсіх умоў, неабходных для ўстойлівага і эфектыўнага функцыянавання дадатковай сесіі», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

А валюты няма, бо ўладам пакуль не ўдалося пазычыць сродкі ані ў Расіі, ані ў іншых крэдытораў. Перамовы з Расіяй аб выдзяленні крэдыту працягваюцца, прычым расійскія фінансісты патрабуюць ад Беларусі дэвальвацыі рубля.

«Удасканаленне функцыянавання ўнутранага валютнага рынку будзе працягвацца і далей па меры стварэння з боку эканомікі неабходных умоў для падтрымання абменнага курсу беларускага рубля паблізу яго раўнаважкага ўзроўню», — заявіў Нацбанк.

На мінулым тыдні і намеснік старшыні Нацбанка Лузгін, і віцэ-прэм'ер Румас заяўлялі пра тое, што альтэрнатыўныя таргі распачнуцца на гэтым тыдні.

Аднак, як бачым, устанаўленне афіцыйнага альтэрнатыўнага курса рубля адкладаецца.

У каго які курс даляра?

Нацыянальны банк — 3048

Банкі, абменнікі — 3109

Інтэрнэт-крамы — 3500–4000

Аўтарынкі — 3800–5000

Курс у банках для аплаты валютных крэдытаў рублямі — 4000

«Белпошта» — фактычна 4 115

Турфірмы («Смок-Трэвел», «Тэз Тур») — да 5500

Рэальны курс пры аперацыях паміж прадпрыемствамі — 4000–5300

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?