Сёлета цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2011» адбудзецца 13 траўня (пятніца) у 19.00 па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 19 М.
Першапачаткова цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і дэманстрацыю работ пераможцаў планавалася правесці ў Музеі гісторыі Мінска. Аднак кіраўніцтва ўстановы, азнаёміўшыся з працамі пераможцаў, было
«здзіўлена нізкім эстэтычным узроўнем здымкаў пераможцаў» і адмовіла ў памяшканні.Таму мерапрыемства пройдзе ва ўнутраным двары фотастудыі «Знята».
У 2011 годзе на конкурс Belarus Press Photo было даслана каля 2000 здымкаў больш за 70 аўтараў. У прызёры патрапілі 23 фотажурналіста. Не абышлося без прыемных нечаканасцяў: у гэтым годзе ў лік пераможцаў патрапіла шлюбная пара з Маладзечна — і муж, і жонка сталі лаўрэатамі конкурсу.
У журы конкурсу беларускайАляксандр Землянічанка, шэф маскоўскага бюро Associated Press, ляўрэат шэрагу міжнародных прэмій па фотажурналістыцы, у прыватнасці, Pulitzer Prize; Ёнас Стаселіс, прэзідэнт Клубапрэс-фатаграфіі ўвайшлі вядомыя эксперты з суседніх краін і Беларусі —
Конкурс беларускай
0
0
0
0
0
0