Двое грамадзян Беларусі былі затрыманыя на Ровеншчыне (Украіна). Яны паспелі абрабаваць краму ў памежнай вёсцы Саламір Зарычанскага раёна, пагражаючы прадавачцы ножам.

Падчас затрымання падазраваныя спрабавалі схавацца, аднак іх спынілі памежнікі ўжо паблізу мяжы, падчас спробы зноў яе парушыць. Парушальнікі спыніліся толькі пасля папераджальнага стрэлу ўверх.

У уцекачоў былі знойдзеныя тры пакеты з прадуктамі харчавання, гарэлкай, парфумай і біжутэрыяй.

Цяпер затрыманыя жыхары Пінска прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 204.1 «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны», арт. 185.10 «Злоснае непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ваеннаслужачага ДПСУ» КУАП і перададзеныя супрацоўнікам МУС для прыняцця рашэння аб прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?