Беларускія баскетбалісты правядуць сёння заключны матч другога этапа чэмпіянату Еўропы ў Польшчы.

У Быдгашчы ў матчы кваліфікацыйнай групы Е беларускі сустрэнуцца з камандай Турцыі (прамая трансляцыя на Першым тэлеканале ў 21.25).

Для таго каб выйсці ў чвэрцьфінал, падапечным Анатоля Буяльскага трэба перамагчы.
У выпадку перамогі наша каманда не будзе залежаць ад вынікаў іншых сённяшніх гульняў: Расія -- Вялікабрытанія і Літва -- Чэхія.

Перад заключным турам становішча каманд у групе Е такое: Літва - 8, Чэхія - 7, Расія - 6, Беларусь - 6, Турцыя - 5, Вялікабрытанія - 4. У плэй-оф кантынентальнага першынства выйдуць 4 лепшыя каманды.

У Катавіцэ, дзе гулялі каманды групы F, напярэдадні адбыліся заключныя сустрэчы: Францыя-Польшча - 58:54, Харватыя-Іспанія - 75:71, Чарнагорыя-Латвія - 74:70.

Выніковае становішча: Чарнагорыя - 10, Латвія - 8, Францыя - 8, Харватыя - 7, Іспанія - 7, Польшча - 5. Першая чацвёрка працягне барацьбу за ўзнагароды.

Чвэрцьфінальныя матчы адбудуцца 29 і 30 чэрвеня, паўфіналы пройдуць 1 ліпеня,

а фінал і матч за бронзу адбудуцца 3 ліпеня.

Чэмпіён кантынента атрымае прамы пропуск на Алімпійскія гульні-2012 у Лондан. Акрамя таго, каманды, якія занялі месцы з 2-га па 5-е, атрымаюць права выступіць у алімпійскім кваліфікацыйным турніры, які пройдзе ў канцы чэрвеня 2012 года года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?