Мінск, 22 чэрвеня.

Мінск, 22 чэрвеня.

У рэдакцыю «Народнай волі» звярнуўся студэнт адной з мінскіх ВНУ, які папрасіў не называць яго прозвішча. Па яго словах,

адміністрацыі мінскіх навучальных устаноў атрымалі загад накіраваць 29 чэрвеня на Кастрычніцкую плошчу па 100 студэнтаў-прыхільнікаў Лукашэнкі.



Прарэктар па выхаваўчай працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізычнай культуры Аляксей Гататулін пацвердзіў: «Заўтра на Кастрычніцкай плошчы ад 18.00 да 21.00 будзе адбывацца маладзёжная дыскатэка».

Гэта можа азначаць, што ўлады вырашылі адмовіцца ад ранейшай тактыкі застрашвання затрыманнямі. Будзе спроба пераважыць колькасцю.

У сацыяльных сетках у адказ ужо прагучалі заклікі: «Пераканаем і далучым!».
Юнакі спадзяюцца ператварыць дыскатэку ў пляцоўку дыялогу.

У сацыяльных сетках гучаць заклікі прыходзіць на тыя самыя плошчы. Таксама завадатары пратэстаў заклікаюць юнакоў, якіх загоняць на дыскатэку, выходзіць з загародак і далучацца да Народных гулянняў.

У сваю чаргу, выступаючы перад выпускнікамі 28 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх «быць патрыётамі і не паддавацца на правакацыі».

Каб стварыць «перавагу ў ліку», прадстаўнікі БРСМ абвесцілі, што звязуць на 29 чэрвеня ў Мінск пераможцаў конкурсу юных памочнікаў дружыннікаў з усёй краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?