З 1 ліпеня 2011 года пагашэнне абавязацельстваў па крэдытах, выдадзеных у замежнай валюце, будзе прымацца «Прыёрбанкам» толькі ў замежнай валюце. Адпаведнае паведамленне размешчана на сайце банка.

«Разумеючы магчымыя цяжкасці, звязаныя з гэтым рашэннем, банк распрацаваў шэраг праграм рэструктурызацыі і рэфінансавання крэдытнай запазычанасці ў замежнай валюце. Пры дапамозе гэтых праграм Вы зможаце перавесці сваю крэдытную запазычанасць у замежнай валюце ў беларускія рублі і надалей ажыццяўляць пагашэнне крэдытаў беларускімі рублямі», — гаворыцца ў паведамленні.

Варта зазначыць, што раней аб такіх умовах пагашэння валютных крэдытаў абвясцілі і іншыя беларускія банкі. Некаторыя часова перасталі прымаць рублі на пагашэнне валютных крэдытаў, іншыя пакінулі кліентам гэтую магчымасць, але толькі для наяўных плацяжоў. У сваю чаргу датэрміновае пагашэнне пазыкі магчымае выключна ў валюце крэдыту. Асобныя банкі таксама даюць фізічным асобам адтэрміноўку пагашэння асноўнага доўгу па крэдытах у замежнай валюце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?