Як паведаміў БелаПАН дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў, вынікі ЦТ у 2011 годзе адпавядаюць тым, што былі атрыманы летась. «Сярэдні бал адрозніваецца толькі сотымі ці дзясятымі бала, гэта няма чаго і абмяркоўваць», — сказаў ён.

Паводле звестак РІКВ, сярэдні бал тых, хто здаў іспыты па беларускай мове, склаў 31,11. 100 балаў атрымалі пяць чалавек, 0 балаў — тры. Усяго на ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 53 тыс. 167 абітурыентаў, не з’явіліся на іспыты — 1 тыс. 156.

Сярэдні бал тых, хто здаў іспыты па рускай мове, — 30,48. 100 балаў атрымалі сем чалавек, 0 балаў — дзевяць. Зарэгістраваліся 96 тыс. 591 абітурыент, не з’явіліся 2 тыс. 84.

Сярэдні бал усіх тых, хто здаў іспыты па гісторыі Беларусі, — 34,88. 100 балаў і 0 балаў набралі па чатыры чалавекі. Зарэгістраваліся 22 тыс. 90 абітурыентаў, не з’явіліся 662.

Сярэдні бал усіх, хто здаў іспыты па матэматыцы, — 21,56. 100 балаў набралі 33 абітурыенты, 0 балаў — 490. Зарэгістраваліся 103 тыс. 572 абітурыенты, не з’явіліся 3 тыс. 239.

Сярэдні бал усіх, хто здаў іспыты па грамадазнаўстве, — 38,26. 100 балаў набралі шэсць абітурыентаў, 0 балаў — тры. Зарэгістраваліся 11 тыс. 551 абітурыент, не з’явіліся 162.

Сярэдні бал усіх, хто здаў іспыты па хіміі, — 31,66. 100 балаў набралі пяць абітурыентаў, 0 — трое. Зарэгістраваліся 15 тыс. 776 абітурыентаў, не з’явіліся 425.

Сярэдні бал усіх, хто здаў іспыты па сусветнай гісторыі найноўшага часу, — 35,54. Максімальных вынікаў не набраў ніводзін абітурыент. Зарэгістраваліся 1 тыс. 997 абітурыентаў, не з’явіліся 100.

Сярэдні бал усіх, хто здаў ЦТ па фізіцы, — 18,6. 100 балаў атрымалі два абітурыенты, 0 балаў — 79. Зарэгістраваліся 45 тыс. 770 абітурыентаў, не з’явіліся — 2 тыс. 179.

Сярэдні бал тых, хто здаў ЦТ па біялогіі, — 29,97. 100 балаў набраў адзін чалавек, 0 балаў — 11. Зарэгістраваліся 27 тыс. 717 абітурыентаў, не з’явіліся 1 тыс. 91.

Сярод тых, хто здаў ЦТ па англійскай мове, ад 46 да 100 балаў атрымалі 17% абітурыентаў, ад 20 да 45 — 53%. 100 балаў атрымала адна абітурыентка, 0 — 11 абітурыентаў. Усяго зарэгістраваўся 29 тыс. 971 абітурыент, не з’явіліся 1 тыс. 355.

Сярэдні бал ЦТ па французскай мове — 31,45. 100 балаў заслужыла адна абітурыентка, 0 балаў — дзве. Зарэгістраваліся 1 тыс. 440 абітурыентаў, не з’явіліся 62.

Сярэдні бал ЦТ па іспанскай мове — 33,58. 100 і 0 балаў ніхто не атрымаў. Усяго зарэгістраваліся 346 абітурыентаў, не з’явіліся 19.

Сярэдні бал ЦТ па нямецкай мове — 27,62. 100 балаў не атрымаў ніхто, 0 — адзін чалавек. Зарэгістраваліся 5 тыс. 645 абітурыентаў, не з’явіўся 281.

Сярэдні бал ЦТ па геаграфіі — 38,5. 100 балаў не атрымаў ніхто, 0 — адзін чалавек. Зарэгістраваліся 2 тыс. 532 абітурыенты, не з’явіліся 108.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?