На чыгуначнай станцыі Віцебск 8 ліпеня супрацоўнікамі транспартнай міліцыі была затрымана 48-гадовая жыхарка Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, выкладчыца музычнай школы з парушэннем парадку правядзення валютных аперацый памяняла 400 тысяч беларускіх рублёў на 2 тысячы рублёў Цэнтрабанка Расіі 29-гадоваму жыхару Смаленска. У прадаўца валюты і пакупніка канфіскавана больш за 3,7 мільёна беларускіх рублёў і 23.544 расійскія рублі. У дачыненні да іх складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Там жа спецназам транспартнай міліцыі быў затрыманы 29-гадовы жыхар Віцебска, які з парушэннем парадку правядзення валютных аперацый абмяняў 400 тысяч беларускіх рублёў на 2 тысячы расійскіх рублёў 31-гадовай жыхарцы Віцебскага раёна. У іх канфіскавалі больш за 6,2 мільёна беларускіх рублёў і 2 тысячы рублёў Цэнтрабанка Расіі. Складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?