У сувязі з правядзеннем футбольнага матчу паміж зборнымі Беларусі і Босніі і Герцагавіны будзе абмежаваны рух транспарту каля стадыёна «Дынама» ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыя заклікае балельшчыкаў адмовіцца ад выкарыстання ўласных аўтамабіляў у гэты вечар. У той жа час для паркоўкі транспарту можна выкарыстоўваць пляцоўку каля канцэртнай залы «Мінск», паркінг «Сталіца», вул. К.Маркса, вул. Камсамольскую (ад пр. Незалежнасці да вул. К.Маркса), вул. Валадарскага (ад пр. Незалежнасці да вул. К.Маркса), вул. Кастрычніцкую, вул. Беларускую.

Для забеспячэння дарожнай бяспекі падчас і пасля матчу магчымае часовае абмежаванне руху транспарту па вул. Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава. Таксама забараняецца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на ўказаных вуліцах у раёне стадыёна «Дынама».

Паводле інфармацыі ГУУС, на матчы чакаецца каля 25 тысяч заўзятараў. З улікам гэтага іх просяць прыйсці на стадыён загадзя. У мэтах забеспячэння мер бяспекі пры пропуску на стадыён будуць ажыццяўляцца традыцыйныя мерапрыемствы па надглядзе (асабісты надгляд, прымяненне стацыянарных і ручных металадэтэктараў). Акрамя таго, на матч плануюць прыбыць каля 1.300 баснійскіх заўзятараў.

Каб пазбегнуць вялікай колькасці аматараў футболу, пункты пропуску на чатырох уваходах на стадыён пачнуць працаваць за дзве гадзіны да пачатку матчу. Тым не менш для выключэння стоўпатварэння на ўваходах стадыёна і больш хуткага праходжання надгляду сталічная міліцыя пераканаўча рэкамендуе прыбываць на стадыён загадзя.

ГУУС нагадвае, што на стадыён не будуць дапускацца грамадзяне ў стане ап’янення ці з алкагольнымі напоямі, у тым ліку з півам. На тэрыторыю стадыёна таксама не прапусцяць з вялікімі рэчамі; іх неабходна загадзя здаць у камеры захоўвання, якія будуць арганізаваны каля уваходаў на стадыён.

Акрамя таго, у мэтах бяспекі пры пропуску балельшчыкаў будзе праводзіцца відэадакументаванне, таксама сістэма відэаназірання будзе працаваць на стадыёне падчас правядзення матчу.

Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама заклікае выконваць устаноўлены парадак на самім стадыёне і прылеглай тэрыторыі. Мінск традыцыйна славіцца сваёй гасціннасцю, таму мы заклікаем грамадзян пазбягаць канфліктных сітуацый і магчымых правакацый з боку недысцыплінаваных балельшчыкаў. Таксама просяць інфармаваць супрацоўнікаў міліцыі пра безгаспадарныя рэчы, ручную паклажу і іншыя прадметы, якія выклікаюць падазрэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?