— Заўважыў на Ленінскім аўтамабіль з дыпламатычнымі нумарамі і сцягам на крыле 150CD277, ён перыядычна вылазіў на сустрэчную, у выніку, на Вялікай Якіманцы ён проста развярнуўся праз дзве суцэльныя, — піша на старонцы Жывога Часопіса «таварыства сініх вядзерцаў» блогер sukadodgers, які зрабіў відэазапіс.

Парушэнне адбылося 16 верасня, але астатнія блогеры, якія каментавалі відэа, адзначылі, што бачылі аўтамабіль амбасадара, які разварочваецца на гэтым месцы ўжо не раз.

Нагадаем, пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі займае Васіль Далгалёў.

«Таварыства сініх вядзерцаў» — расійскі грамадскі рух, члены якога выступаюць за тое, каб «мігалкі» выкарыстоўваліся толькі на аўтатранспарце экстраных службаў і пратэстуюць супраць іх выкарыстання высокапастаўленымі чыноўнікамі. Удзельнікі суполкі таксама фіксуюць і публікуюць факты парушэння правілаў дарожнага руху высокапастаўленымі чыноўнікамі і аўтамабілямі з «мігалкамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?