Паводле звестак Белстата, у студзені-жніўні 2011 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 14,8% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Прададзена 7 млн. 805,5 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 44,3% (у студзені-жніўні 2010 года — 43,2%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага таваарабароту ў студзені-жніўні 2011 года склала 10,4%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 4 трлн. 775,6 млрд. рублёў.

Піва за восем месяцаў прададзена 23 млн. 726,9 тыс. дал, што на 13,2% больш за аналагічны леташні паказчык.
Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,4% (за студзень-жнівень 2010 года — 13,3%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 390,8 тыс. дал (+36,7%), вінаградных він — 2 млн. 107,4 тыс. дал (+17,7%), пладовых він — 11 млн. 384,6 тыс. дал (+2,9%). Пладовыя віны занялі 29,1% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-жніўні 2010 года — 31,6%).

Каньяку і брэндзі прададзена 225,4 тыс. дал (+42,1%), пеністых він і шампанскага — 836,4 тыс. дал (+23,5%), слабаалкагольных напояў — 593,5 тыс. дал (-30,8%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?