У гаспадарчым судзе Гомельскай вобласці паспяхова завершаная першая прымірэнчая працэдура з удзелам пазасудовага медыятара.

Працэдура судовага прымірэння падчас развязання камерцыйных канфліктаў дзейнічае ў Беларусі некалькі гадоў. Сёлета стартаваў новы праект, сутнасць якога заключаецца ў разглядзе спрэчак з удзелам пазасудовых ўлагодцаў, так званых медыятараў.

Для прымірэння бакоў медыятару спатрэбілася правесці некалькі сумесных сустрэч у памяшканні гаспадарчага суда, што дазволіла пазоўніку і адказчыку заручыцца дастатковым часам для прыняцця ўзважаных і прадуктыўных рашэнняў.

У выніку дасягнутага ў прымірэнчай працэдуры мірнага пагаднення адказчык здолеў сэканоміць каля 35 мільёнаў рублёў штрафных санкцый, а таксама дамагчыся істотнай адтэрміноўкі ў выплаце наяўнай пазычанасці. Пазоўнік, у сваю чаргу, атрымаў гарантаванае права звярнуцца ў гаспадарчы суд па выканаўчы дакумент у выпадку невыканання адказчыкам у добраахвотным парадку ўмоваў заключанага пагаднення, а таксама вяртанне з рэспубліканскага бюджэту 50% выплачанай пры падачы позвы дзяржаўнай пошліны (каля двух мільёнаў рублёў).

У Гомельскай вобласці ўжо ёсць спецыялісты, якіх можна прыцягваць да ўрэгулявання эканамічных канфліктаў.
Усе яны паспяхова прайшлі навучанне ў Санкт-Пецярбургскім дзяржуніверсітэце, атрымалі адпаведную кваліфікацыю і ўвайшлі ў лік медыятараў, рэкамендаваных для ўдзелу ў прававым эксперыменце. Інфармацыю пра іх і каардынаты можна атрымаць у гаспадарчым судзе вобласці.

Найбольш эфектыўна патэнцыял такіх юрыстаў можа быць рэалізаваны пры ўрэгуляванні эканамічных спрэчак, калі патрабуюцца значныя часавыя выдаткі на вывучэнне доказаў, а вынясенне рашэння не мяняе канфліктнай сітуацыі ў цэлым.

Для таго каб інстытут пазасудовай медыяцыі хутчэй прыжыўся ў нас у краіне, абласны гаспадарчы суд запрашае ўдзельнікаў эканамічных спрэчак далучыцца да новага прававога эксперыменту, паведамляе газета «Савецкі раён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?