Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю тэлеканалу БТ міністр культуры Павел Латушка.

«Для прыцягнення ў Беларусь замежных турыстаў вельмі важна лібералізаваць візавы рэжым, — адзначыў міністр. — 

Тады ў замкі Міра, Нясвіжа, Ліды, Навагрудка паедуць не толькі беларусы, расіяне, але і турысты з Польшчы і Літвы, якія пакінуць у нашай краіне сваю валюту».

Як прыклад самаакупнасці культурнага аб’екта міністр назваў Мірскі замак, які ў снежні 2010 года быў здадзены ў эксплуатацыю, а ў гэтым годзе 65% усіх расходаў пакрывае за кошт продажу білетаў. «Гэта сума, безумоўна, будзе павялічвацца, усё залежыць ад развіцця інфраструктуры як у самім замку, так і каля яго», — лічыць Павел Латушка.

Гаворачы аб інветаванні сродкаў у развіццё культуры, міністр паведаміў, што сёння асноўнай крыніцай фінансавання з’яўляецца дзяржава. «За 2010 год мы атрымалі толькі 22% пазабюджэтных сродкаў, гэты паказчык неабходна павялічваць. Нам трэба развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў сферы культуры, для гэтага робяцца пэўныя захады», — адзначыў ён. Так, 1 ліпеня 2011 года ўступіў у сілу ўказ, які вызначыў сістэму падатковых ільгот у сферы культуры. Таксама ўнесены змяненні ў шэраг нарматыўных актаў, што пашырыла магчымасці для мецэнатаў і спонсараў, якія ўкладваюць сродкі ў розныя культурныя праекты. Акрамя таго, прынята пастанова Савета Міністраў, якая дазваляе ствараць апякунскія саветы пры ўстановах культуры. Гэтыя захады павінны прывесці да таго, што ў Беларусі бізнес пачне інвеставаць грошы ў культуру, лічыць міністр.

Таксама Павел Латушка сказаў, што с

ёння праблемай з’яўляецца тое, што беларуская моладзь не вельмі зацікаўлена паступаць у ВНУ сферы культуры. Гэта, на думку міністра,
звязана з тым, што работнікі культуры не заўсёды належным чынам стымулююцца.

Цяпер цяжка ўявіць высокі ўзровень прафесійнай культуры і мастацтва ў краіне без іх падтрымкі ў рэгіёнах, падкрэсліў ён. Важным праектам за мінулыя пяць гадоў была рэалізацыя дзяржаўнай праграмы развіцця вёскі. За гэты перыяд было пабудавана больш за тысячу аграгарадкоў, дзе стваралася неабходная інфраструктура сферы культуры — клубы, бібліятэкі, кінапраекцыйныя ўстаноўкі. «Аднак на наступныя гады Міністэрства сельскай гаспадаркі выкананне мінімальнага стандарту па развіццю інфраструктуры сферы культуры ў сельскіх населеных пунктах не падтрымала — у дзяржпраграму развіцця вёскі закладзена толькі Br20 млрд. на культурную інфраструктуру, — сказаў міністр. — Такі падыход трэба перагледзець. Я спадзяюся, што мясцовыя органы ўлады, кіраўнікі гарвыканкамаў гэта разумеюць, і мы атрымаем большую падтрымку ў гэтым напрамку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?