Раніцай 28 кастрычніка Генеральную пракуратуру наведаў тэлежурналіст Алесь Баразенка. Гутарыў з ім дарадца юстыцыі Павел Елісееў, які падпісаў выклік у пракуратуру.

«Мяне распытвалі, ці супрацоўнічаю я з тэлеканалам Белсат, ці працую разам з Алінай Радачынскай і г.д., — распавёў журналіст прэс-службе БАЖ. — Я сказаў, што на такія пытанні адказваць адмаўляюся. Ён гэта запісаў у пратакол».

У вуснай размове, між тым, дарадца юстыцыі потым даводзіў журналісту, што пракуратура — не карны орган, а ўстанова, якая сочыць за выкананнем законаў. І што, адмаўляючыся ад супрацы з ёй, Алесь Баразенка паводзіць сябе «антысацыяльна».

У цэлым гутарка доўжылася каля 20 хвілін, пасля чаго журналіста адпусцілі без вынясення папярэджання.

З такім жа вынікам, нагадаем, 27 кастрычніка наведаў пракуратуру калега Алеся — Алег Ражкоў. А вось журналістка Аліна Радачынская атрымала пісьмовае папярэджанне.

На думку Алеся Баразенкі, вынікі візітаў розніліся, бо ён і Ражкоў ужо маюць на сваім рахунку пісьмовыя папярэджанні, а Аліна пакуль не мела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?