delfi.lt

delfi.lt

6-7 снежня на сустрэчы міністраў краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у Вільні чакаюць і дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.

Міністр замежных спраў Літвы Аудроніс Ажубаліс ў чацвер журналістам сказаў, што візіт у Літву ўнесены ў парадак дня дзяржсакратара ЗША.

«Гэтая сустрэча ўнесена ў яе парадак дня, але існуе такая традыцыя, што міністэрству кажуць «так» або «не» напярэдадні. Але ёсць вялікая верагоднасць. Гэта было б сур'ёзным знакам», - сказаў ён.

***

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан у Літве была ў пачатку ліпеня 2011 г. Яна прыняла ўдзел у закрыцці арганізаванай у прэзідэнцкім палацы ў Вільні канферэнцыі пра ўклад жанчын ва ўмацаванне дэмакратыі і зрабіла некалькі заяваў наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

«Мы патрабуем, каб Беларусь вызваліла палітычных вязняў і ўступіла на шлях дэмакратычных рэформаў, бо вельмі шкада беларускага народу, які знаходзіцца ў такім рэзкім кантрасце са сваімі суседзямі. І гэта нам нагадвае, што пабудова адзінай і свабоднай Еўропы ўсё яшчэ не закончаная», -- сказала тады сп-ня Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?