Апранаюць «партызанаў» у «падменны фонд» — паношанае абмундзіраванне.

Апранаюць «партызанаў» у «падменны фонд» — паношанае абмундзіраванне.

Прагляд навін дзяржаўнага ТБ на вайсковых вучэннях.

Прагляд навін дзяржаўнага ТБ на вайсковых вучэннях.

На тэарэтычных занятках па агнявой падрыхтоўцы.

На тэарэтычных занятках па агнявой падрыхтоўцы.

Сон пасля нарадаў у вайсковым намёце.

Сон пасля нарадаў у вайсковым намёце.

Перадыслакацыя.

Перадыслакацыя.

Інжынерная падрыхтоўка — рыць акопы яшчэ навучаюць...

Інжынерная падрыхтоўка — рыць акопы яшчэ навучаюць...

На занятках па радыяцыйнай і хімічнай бяспецы.

На занятках па радыяцыйнай і хімічнай бяспецы.

Кіданне гранат адпрацоўваюць на фанерных мішэнях.

Кіданне гранат адпрацоўваюць на фанерных мішэнях.

Агнявая падрыхтоўка.

Агнявая падрыхтоўка.

Мішэнь.

Мішэнь.

Аўтаматы, з якімі нехта служыў тэрміновую службу яшчэ ў СССР.

Аўтаматы, з якімі нехта служыў тэрміновую службу яшчэ ў СССР.

Партызаны тэрытарыяльнай абароны.

Партызаны тэрытарыяльнай абароны.

У войску іх клічуць «партызаны» — цывільныя людзі, якія ўжо даўно адслужылі ў войску. Амаль усе паспелі ажаніцца і нарадзіць дзяцей, займець сацыяльны статус і сталую працу. Але, як і з дзясятак год таму, ваенкамат іх выклікае на вучэнні. Для большасці з такіх «партызанаў» гэта дадатковы тлум да паўсядзённых спраў, але выйсця няма — прыходзіцца ехаць і «адбываць» неабходны тэрмін. Менавіта яны — былыя вайскоўцы і набудуць у будучыні «усенародны характар» войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія Лукашэнка зусім нядаўна пачаў ствараць.

Рэчавы склад вайсковай часткі выдае ім патрыманую вопратку ад мінулых «дзембеляў», казарма і ложкі падрыхтаваныя, а назаўтра ўжо пачынаюцца заняткі. Аўтаматы, якім па 20–30 гадоў, для «цывільных салдат» выдаюць з вайсковых частак. Відаць, нехта з імі служыў і сваю тэрміновую службу яшчэ за часамі СССР. Пра сучасную зброю і рыштунак няма нават і гаворкі — усё на «балансе» тэрміновых вайскоўцаў і спецыялізаваных частак, хаця і там справы не лепшыя. Каскам і сапёрным рыдлёўкам ўвогуле гадоў пад 40 — з «Халоднай вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?