паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. На тэрыторыі Беларусі пануюць атлантычныя цыклоны, якія садзейнічаюць ападкам у выглядзе дажджу і ўмерана цёпламу надвор’ю ў дзённы час.

На працягу мінулых выхадных паўночнаатлантычныя штормы абумоўлівалі непагадзь у Паўночнай Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. Самым адчувальным аказаўся заключны цыклон, які нямецкія метэаролагі назвалі «Ёда». Ён вызначаў надвор’е ў Беларусі ў ноч з нядзелі на панядзелак. Цяпер яго цэнтр знаходзіцца над Анежскім возерам. Пад раніцу праз Беларусь перамяшчаўся франтальны раздзел, парывы ветру дасягалі 15–21 метра за секунду, месцамі — да 22–24 метраў за секунду.

У бліжэйшыя суткі надвор’е ў Беларусі паступова наладзіцца:

сціхне вецер, будзе цёпла.
Уначы месцамі па рэспубліцы, а ўдзень у асобных раёнах Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу па ўсходняй палавіне краіны захаваецца вецер з парывамі да 15–20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начны час будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. Удзень яна складзе 2–7 градусаў цяпла.

У сераду ў вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўднёва-заходні, умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 — плюс 3 градусы. Удзень прагназуецца ад нуля да 7 градусаў цяпла. У асобных раёнах пад раніцу згусціцца туман.

У другой палавіне тыдня атмасферны ціск пачне падаць,

таму ў чацвер і пятніцу месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж.
Тэмпература паветра ў начны час будзе знаходзіцца ў межах мінус 3 — плюс 3 градусы, удзень — 1–7 градусаў цяпла.
У выхадныя праз Беларусь чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў з Заходняй Еўропы, зноў узмоцніцца вецер.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі згусціцца туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 2 — плюс 5 градусаў, удзень — ад нуля да 7 градусаў цяпла. Такі тэмпературны рэжым у першых чыслах снежня на 2–5 градусаў перавышае кліматычную норму і адпавядае пачатку лістапада.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?