Апошні канцэрт гурта IQ48 у гэтым годзе ў Мiнску.

14 снежня ва ўтульным Doo Dah King Bar (Берсана, 14) адбудзецца канцэрт гурта IQ48 пры падтрымцы гурта Rahis.

Хлопцы вырашылі закрыць сезон сольным канцэртам пры падтрымцы сяброў, гурта Rahis, у гэтым клубе невыпадкова. У Doo Dah King Bar сяброўская атмасфера, прасякнутая рок-н-рольным духам, якая як найлепш створыць атмасферу так званага «рок-кватэрніка».

Месяц таму IQ48 прэзентавалі новы альбом HMR, працягваюць здымкі кліпа. Rahis пішуць новы альбом.

Пачатак, а 20-й.

Квіток — 30 000 (на ўваходзе на мерапрыемства).

Бронь столікаў па тэлефоне (029) 103-10-00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0