Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў беларускую моладзь пра тое, што лёгкага хлеба не бывае, а тое, што яны прымаюць за такі, аказваецца звычайным сырам у пастцы.

«Культ грошай — гэта ілжывы кумір, які не прыносіць шчасця, а толькі няволіць чалавека.

Не бярыце прыклад з багачоў, якія прысвоілі чужое. Яны багатыя, але не шчаслівыя, ды і багацце іх, звычайна, не даўгавечна»,
 — заявіў А. Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Мінску на з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Ён адзначыў, што перад маладымі людзьмі ёсць два шляхі. «Можна ўсё жыццё бадзяцца па свеце, шукаць, дзе цяплей і лепш, можна забыцца пра Радзіму, страціць памяць і карані. А можна парадкаваць сваю зямлю, берагчы і памнажаць спадчыну, завешчаныя продкамі», — сказаў А. Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў: «Першы шлях — гэта шлях слабых, другі — шлях годных і моцных».

Лукашэнка папярэдзіў, што «не бывае лёгкага хлеба, а тое, што здаецца лёгкім хлебам, потым аказваецца звычайным сырам у пастцы». У гэтай сувязі ён успомніў 90-я гады, калі «нямодна было вучыцца, працаваць у поле ці ў станка».

«Ганарова было ісці гандляваць лахманамі на базары ці сваім целам на панэлі, а то і зусім адпраўляцца на вялікую дарогу і станавіцца звычайным разбойнікам і бандытам»,
 — сказаў ён. Па яго словах, «такое жыццё вабіла многіх, але сканчалася яна заўсёды аднолькава — у бальніцы, у турме, а яшчэ горш — на могілках».

У гэтай сувязі А. Лукашэнка, звяртаючыся да моладзі, заявіў, што «гэтыя ўрокі нельга забываць і новым пакаленням».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?