Расійскі рэжысёр Аляксандр Сакураў, узнагароджаны ў панядзелак ганаровым японскім Ордэнам узыходзячага сонца з залатымі промнямі, выказаў меркаванне, што «напэўна, трэба аддаць японскаму народу выдатныя землі, якія ім належалі».

Узнагароду знакаміты рэжысёр атрымаў ад імя імператарскай сям’і з рук генеральнага консула Японіі ў Санкт-Пецярбургу Ічыра Кавабаты.

«Шмат гадоў я пражыў разам, а не побач з Японіяй… Быў час, калі Японія была адзінай краінай, што падтрымала мяне і маіх таварышаў-кінематаграфістаў», — сказаў Сакураў, атрымліваючы ўзнагароду.

Рэжысёр падкрэсліў, што Расіі ёсць чаму павучыцца ў японскага народа. «І, напэўна, трэба аддаць японскаму народу выдатныя зямлі, якія належалі ім», — цытуе яго РІА «Навіны».

Генеральны консул Японіі адзначыў, што на яго радзіме Сакурава ведаюць не толькі як вялікага рэжысёра, але і як «вялікага японафіла»
.

«Аляксандр Сакураў зняў чатыры карціны, як мастацкія, так і дакументальныя, у якіх раскрыў псіхалогію і нацыянальныя асаблівасці японскага народа», — сказаў ён на цырымоніі ўзнагароджання.

У сярэдзіне чэрвеня стала вядома, што два дэсантныя верталётаносцы «Містраль», кантракт на закупку якіх нядаўна падпісалі Расія і Францыя, паступяць на ўзбраенне Ціхаакіянскага флоту і будуць забяспечваць бяспеку Курылаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?