На сайце мінскай міліцыі з’явілася інфармацыя пра разгон учорашняй акцыі ля Чырвонага касцёла, прысвечанай гадавіне Плошчы.

Паводле мінскай міліцыі, ля касцёла сабралася каля 50 чалавек.

«У месцы збору грамадзян супрацоўнікамі міліцыі вялася актыўная тлумачальная праца аб недапушчальнасці збору і правядзення несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Аднак парушальнікі на законныя патрабаванні не рэагавалі».

«У мэтах спынення парушэнняў грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і ўстанаўлення асобы 46 найбольш актыўных удзельнікаў акцыі былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя РУУС сталіцы для разгляду», — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Пасля высвятлення асобаў 14 удзельнікаў акцыі былі адпушчаныя, а ў дачыненні да 32 складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 9.4 (невыкананне абавязкаў па выхаваннюідзяцей), 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання) і 17.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Слуханні спраў сёння пройдуць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0