Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
Фота gaigrodno.by
ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці выпусціла тры віды календароў на 2012 год. Макет аднаго з іх прапанавалі для абмеркавання на афіцыйным сайце.
Каляндар аздоблены фотаздымкамі архітэктурных помнікаў Гродзеншчыны з накладзенымі на іх сцэнамі з працоўных будняў мясцовых супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. На студзеньскай старонцы, напрыклад, апрануты Дзедам Марозам ДАІшнік на фоне Мірскага замка дорыць пасажырам аўто флікер. На лютаўскай —інспектарка ў чыне маёра правярае дакументы каля Каложы. У календары знайшлося месца і праваслаўным, і каталікам, і пратэстантам. Акрамя таго, кожная старонка суправаджаецца цытатамі, якія падкрэсліваюць каштоўнасць і крохкасць жыцця і заклікаюць яго берагчы. Тут і словы з песні Віктара Цоя, і цытата з Джэка Лондана, і урывак з малітвы ад душэўным спакоі.