Такі прагноз утрымліваецца ў сумесным даследаванні Інстытута народнагаспадарчага прагназавання РАН, Інстытута эканомікі і прагназавання НАН Украіны і Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

«Тэмпы росту ВУП Беларусі пачнуць істотна запавольвацца ўжо ў сярэднетэрміновай перспектыве»,

 — гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары ацэнкі прагназуюць, што сярэднегадавы рост ВУП Беларусі ў 2011–2015 гадах складзе 4,7%, у 2016–2020 гадах — 2,6%, у 2021–2025 гадах — 2,3%, у 2026–2030 — 2,7%.

У дакуменце адзначаецца, што адной з прычын запаволення тэмпу росту ВУП «стане немагчымасць далейшага нарошчвання выпуску на састарэлых вытворчых магутнасцях, а таксама зніжэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прамысловасці на фоне росту цэнаў на ключавыя віды выдаткаў.

«Зніжэнне тэмпаў росту эканамічнай актыўнасці таксама адаб’ецца і на дынаміцы спажывання хатніх гаспадарак, якая знізіцца — з 4,2% у 2011–2015 гадах да 2,9% у 2026–2030 гадах», — гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары таксама адзначаюць, што

мадэрнізацыя вытворчых магутнасцяў, накіраваная на зніжэнне электра- і энергаёмістасці вытворчасці, павінная стаць адной з ключавых задач эканамічнай палітыкі Беларусі.

«Праз высокую залежнасць эканомікі Беларусі ад імпартаваных энергарэсурсаў немагчыма казаць пра рост канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі без рашэння задачы энергаэфектыўнасці. Рост прадукцыйнасці выкарыстання першасных рэсурсаў дазволіць абмежаваць рост імпарту энерганосьбітаў і перш за ўсё прыроднага газу», — падкрэсліваецца ў ацэнцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?