Беларусь 1 лютага знізіла экспартную пошліну на нафту, што вывозіцца за межы Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі, з 397,5 да 393,7 долара за тону. Гэта замацавана ў пастанове ўрада Беларусі № 98 ад 30 студзеня 2012 года.

Таксама зніжаны стаўкі эспартных пошлін на нафтапрадукты, што вывозяцца з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі МС. Пошліна на светлыя і цёмныя нафтапрадукты, якая з 1 кастрычніка ўніфікаваная на ўзроўні 66% ад пошліны на нафту, зараз складае 259,8 долара за тону (у студзені — 262,3).

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы зніжана з 201 да 181,7 долара, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — з 262,3 да 259,8 долара за тону. Пошліна на бензіны таварныя і прамагонны бензін знізілася з 357,7 да 354,3 долара за тону.

Нагадаем, міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін было падпісана ў снежні 2010 года ў Маскве. Згодна з гэтым дакументам Расія пастаўляе ў Беларусь усю нафту бяспошлінна. Беларусь, са свайго боку, абавязана пералічваць у бюджэт РФ увесь аб’ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, што вывозяцца за межы Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?