Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная актуальным праблемам археалогіі, этналогіі і культурнай антрапалогіі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе адбудзецца ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Я.Купалы 12–13 сакавіка,
паведамілі ў цэнтры масавых камунікацый ВНУ.

У навуковым форуме прымуць удзел студэнты і выкладчыкі ўніверсітэтаў Беларусі і Польшчы. На пасяджэннях плануецца абмеркаваць праблемы развіцця археалагічнай і этналагічнай навук на сучасным этапе ў дзвюх краінах. Будуць прадстаўлены вынікі археалагічных і этнаграфічных экспедыцый за апошнія гады (у тым ліку — сумесных), намечаны перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Таксама будзе праведзены круглы стол па пытаннях выкладання гэтых дысцыплін у ВНУ дзвюх краін. Выкладчыкі і вучоныя змогуць абмяняцца вопытам, выпрацаваць шляхі ўдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтых напрамках гістарычнай навукі.

Як паведамілі ў ГрДУ, у час мерапрыемства запланавана вялікая культурная праграма — наведванне археалагічных экспазіцый гродзенскіх музеяў, экскурсіі ў іншыя беларускія гарады і пасёлкі. Будуць праводзіцца майстар-класы па ткацтве, пляценні кальчуг, вырабу лялек і велікодных яек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?