Старшыня камісіі па замежных справах Сейма Латвіі Оярс Калнынш заявіў, што ЕС неабходна рэагаваць на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, аднак, усе гэтыя крокі павінны быць добра прадуманымі і сапраўды эфектыўнымі.

Ад цяперашняй абранай мадэлі пацерпяць найперш латвійскія прадпрымальнікі, аднак у ніякім разе рэжым Лукашэнкі, перадаюць словы Калнынша латыскія СМІ.

Сваю пазіцыю Калнынш выклаў падчас нарады парламенцкіх камісій па замежных справах краінаў ЕС, якая праходзіла 11 і 12 сакавіка ў Капенгагене з удзелам міністра замежных спраў Даніі Вілі Сэўндала і вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан.

«Падчас дыскусій я заклікаў да рэструктурызацыі эканамічных санкцый, каб яны сапраўды працавалі і падштурхоўвалі Лукашэнку змяніць сваю палітыку, а не аказвалі негатыўнага ўплыву толькі на эканамічныя інтарэсы нашай краіны», — адзначыў Калнынш.

Паводле словаў старшыні камісіі сейма Латвіі, падчас размовы з дацкім міністрам і вярхоўнай прадстаўніцай ЕС ён падкрэсліў, што «неабходна рабіць усё, каб Беларусь вызваліла палітвязняў і выконвала правы чалавека». Цяперашнія ж санкцыі Брусэлю, мяркуе Калнынш, выглядаюць вельмі вузкімі, да таго ж «яны ніколі ня будуць працаваць эфэктыўна, пакуль Мінск будзе мець падтрымку Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?