У ноч на 14 сакавіка на праспекце Пушкіна ў Мінску невядомы вадзіцель збіў пешахода і знік з месца здарэння, паведамілі ў ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы.

ДТЗ адбылося ў 1.10. Пешаход, мужчына 1984 года нараджэння, пераходзіў дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У гэты час яго збіў аўтамабіль «Мазда 6», які рухаўся ў напрамку вуліцы Прытыцкага. Кіроўца адразу з’ехаў, яго асоба пакуль не ўстаноўлена. Пешахода даставілі ў бальніцу з дыягназам «лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і пералом правай ключыцы».

ДАІ праводзіць следчыя мерапрыемствы па вышуку вадзіцеля і просіць усіх, хто стаў відавочцам гэтага ДТЗ і можа дапамагчы ў вышуку ўцекача, паведаміць па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?