Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 248 ад 20 сакавіка 2012 года.

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, дакумент прыняты для рэалізацыі беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі на тэрыторыі краіны ад 25 лістапада 2011 года.

Мінфін і Мінэнерга ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй будуць выконваць функцыі ўпаўнаважаных органаў урада Беларусі, адказных за рэалізацыю гэтага пагаднення.
Паўнамоцтвы на абслугоўванне расійскага дзяржаўнага экспартнага крэдыту дадзеныя ААТ «Белзнешэканамбанк».

Згодна з пастановай, у абавязкі Мінфіна ўваходзіць ажыццяўленне выплаты працэнтаў, асноўнага доўгу, камісій за абслугоўванне акрэдытываў, а таксама іншых плацяжоў па крэдыце за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на бягучы і наступныя фінансавыя гады для абслугоўвання і пагашэння знешняга дзярждоўгу.

Мінфін таксама абавязаны даць дзяржустанове «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» сродкі крэдыту, атрыманага ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, у памеры да 10 млрд. долараў для фінансавання 90% кошту кожнага дагавора (кантракта) паміж ЗАТ «Атамбудэкспарт» (Расія) і ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі»: на пастаўку тавараў; выкананне работ і аказанне паслуг названым ЗАТ з мэтай будаўніцтва двух энергаблокаў атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі. Мінфін павінен заключыць з гэтай установай, Мінэнерга і ААТ «Белзнешэканамбанк» дагавор аб парадку выкарыстання і пагашэння крэдыту.

Міністэрству энергетыкі даручана забяспечыць рэалізацыю Дырэкцыяй будаўніцтва АЭС гэтых кантрактаў, а таксама вяртанне гэтай установай у рэспубліканскі бюджэт плацяжоў па крэдыце з 1 красавіка 2021 года па 31 снежня 2035 года ў валюце крэдыту згодна з графікам, зацверджаным Мінфінам.

Мінэнерга, акрамя таго, абавязана сумесна з міністэрствамі эканомікі і фінансаў ажыццяўляць кантроль мэтавага выкарыстання і своечасовага пагашэння крэдыту Дырэкцыяй будаўніцтва АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?