Чарговае парушэнне Мікола нібыта здзейсніў падчас знаходжання ў ШІЗА (з 12 да 17 сакавіка). Яно было ў тым, што ён нібыта дрэнна прыбіраў памяшканне карцара. За гэты яго ў чарговы раз пазбавілі наступнай перадачы, якая была запранаваная на май. Цяпер бліжэйшая перадача мае быць толькі восенню.

Нагадаем, што Мікалаю Дзядку належыць 4 прадуктовыя перадачы на год па 30 кг кожная. Адну перадачу яму ўжо не дазволілі перадаць у кастрычніку. Цяпер яму дазволена купляць прадукты і прадметы гігіены на 35 000 у месяц. Дарэчы, апошні раз зняволеныя ПК-15 ядуць у 17.00.

27 мая 2011 года Дзядка асудзілі па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на расійскае пасольства.

Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15. За кратамі ажаніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?